Тыдзень беларускай мовы і рускай мовы.
29.04.2024📸🇧🇾 Сення ў каледжы пачаўся Тыдзень беларускай мовы і рускай мовы.
На “салодкіх” перапынках навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне “Займальная беларуская мова”. Яны выконвалі інтэрактыўныя заданні, звязаныя з правапісам і лексікай беларускай мовы, спаборнічалі ў перакладзе слоў на рускую мову, адгадвалі крыжаванкі. За правільныя адказы навучэнцы атрымлівалі салодкія пачастункі.
Таксама на працягу дня паралельна праходзіла акцыя “Любімае беларускае слова”. Самымі любімымі словамі навучэнцаў сталі “матуля” і “сусвет”.