Кастрычніцкі раён. За бяспеку ў новым навучальным годзе

25.08.2020

Работнікі сектара прапаганды Кастрычніцкага  раённага аддзела па НС працягваюць праводзіць тэматычныя мерапрыемствы з наведвальнікамі гандлёвага цэнтра «Кастрычніцкі» ў рамках рэспубліканскай акцыі "У цэнтры ўвагі – дзеці!».

Каля кнігарні «Той самы», якая спецыялізуецца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, бацькоў і іх дзяцей чакаў прыемны сюрпрыз. Прадстаўнікі МНС падрыхтавалі для іх зоны актыўнасці з тэматычнымі гульнямі, віктарынамі і конкурсамі.

У ходзе гутаркі акцэнт бацькоў быў накіраваны на бяспеку дзяцей. Бо самае галоўнае не забываць аб правілах пажарнай бяспекі і, вядома ж, прывучаць з дзяцінства сваіх дзяцей бяспечным паводзінам. З падрастаючым пакаленнем работнікі МНС правялі «Экзамен бяспекі». Кожнаму ўдзельніку акцыі было прапанавана вырашыць сітуацыйныя задачы, паведаміць дыспетчару аб пажары, з дапамогай гульні «Крокі выратавання» скласці алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення розных НС, выйсці з задымленага памяшкання з дапамогай знакаў эвакуацыі, а таксама зрабіць фота ў баявой вопратцы ратавальнікаў на памяць.

Мерапрыемствы прайшлі цікава і пазнавальна. Кожны застаўся з добрым настроем і падарункам ад інспектара МНС.

3                4

6                7

10                12

13                16

Ещё в этом разделе